БЕЛ Ł РУС

Лідар «ДНР» Захарчанка: Перамір'я не будзе, мы будзем наступаць да межаў Данецкай вобласці

23.01.2015 / 12:25

Самаабвешчаная «Данецкая народная рэспубліка» больш не будзе рабіць спробаў размаўляць з Кіевам аб перамір'і, заявіў у пятніцу кіраўнік ДНР Аляксандр Захарчанка.

«Спроб размаўляць аб перамір'і з нашага боку прадпрымацца больш не будзе. Мы цяпер будзем глядзець, як будзе рэагаваць Кіеў. Кіеў цяпер не разумее, што мы можам наступаць на трох напрамках адначасова», — заявіў ён.

«Мы будзем наступаць да межаў Данецкай вобласці [»ДНР» кантралюе каля 1/3 тэрыторыі вобласці — НН], але, калі я буду бачыць пагрозу і з іншых бакоў, будзем ліквідаваць», — сказаў Захарчанка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула