Лідар «ДНР» Захарчанка абвясціў пра наступ на Марыупаль
фота ТАСС
Кіраўнік самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» Аляксандр Захарчанка пацвердзіў пачатак наступу падраздзяленняў сепаратыстаў на Марыупаль. Пра гэта 24 студзеня паведамляе «Інтэрфакс».
«Мы пачалі наступ на Марыупаль. А праз некалькі дзён мы закрыем дэбальцаўскае кола і адпомсцім за ахвяраў, якія загінулі ў Данецку і Горлаўцы», — сказаў Захарчанка на цырымоніі ўскладання кветак на месцы гібелі людзей ля прыпынку грамадскага транспарту ў Данецку.
Міністр абароны Украіны Сцяпан Палтарак заявіў раней у суботу, што практычна па ўсёй лініі фронту ўкраінскія сілы адсочваюць агнявыя пазіцыі праціўніка і наносяць ўдары ў адказ. Паводле яго слоў, праціўнік ўкраінскіх войскаў «кожны дзень нарошчвае намаганні і спрабуе выйсці ў раён Дэбальцава». Ён таксама распавёў, што сепаратысты сцягваюць да Марыупаля дадатковыя сілы, у прыватнасці, сістэмы залпавага агню.
Раніцай у суботу ўсходняя ўскраіна Марыупаля пра абстрэле з сістэм залпавага агню «Град». Па апошніх дадзеных, загінулі 27 мірных жыхароў, некалькі дзясяткаў чалавек былі параненыя..