У Луганскай вобласці ад расійскіх снарадаў загінулі два жыхары
За мінулыя суткі тэрарысты «ЛНР» правялі 44 абстрэлы, два мясцовых жыхара загінулі.
Баевікі прымянялі артылерыю, сістэмы залпавага агню «Град», мінамёты, танкі, перадае афіцыйны сайт кіраўніка Луганскай вобласці Генадзя Маскаля.
У пасёлку Троіцкае ад выбуху мінамётнай міны, выпушчанай казакамі так званага «Усевялікага войска данскога», загінуў 58-гадовы мужчына.
У Папаснай ад аскепкаў рэактыўнага снарада з «Граду» смяротныя раненні атрымаў 50-гадовы мясцовы жыхар.
Па стане на 11.00 нядзелі ў традыцыйна гарачых кропках вобласці адносна спакойна.
«Поўнага зацішша няма, аднак інтэнсіўнасць абстрэлаў зменшылася. Прычына, хутчэй за ўсё, густы туман», — дадаў Маскаль.