БЕЛ Ł РУС

Яшчэ адзін прадукт ад Гуглу на беларускай мове

14.01.2008 / 16:33

Nashaniva.com

даслана ў Народныя навіны

Гісторыю вашых пошукаў у пашуковіку Гугл вы зараз можаце праглядаць у беларускім інтэрфейсе.


Беларускі інтэрфэйс зьявіўся ў Гісторыі пошукаў ад Гуглу. Цяпер статыстыка вашух пошукаў, тэндэнцыі якія прысутнічаюць у вашых зацікаўленьнях можа суправаджацца парадамі і заўвагамі па-беларуску. Калі вы зарэгістраваны карыстальнік Гуглу, напрыклад маеце рахунак на gmail-e, можна паглядзець гэта на http://www.google.com/history.


Дасылайце на web@nn.by вашы фатаздымкі. Зьмяшчайце народныя навіны. Паведамляйце пра пільныя здарэньні на тэлефоны
(029) 707-73-29,
(029) 613-32-32,
(017) 284-73-29

Акрамя таго, пры набіраньні дастатковай статыстыкі, тут вы можаце пабачыць нядаўнія папулярныя запыты, блізкія да вашых пошукаў і веб-старонкі блізкія да вашых пошукаў. Галоўная ж ідэя гэтага прадукту - пры зьбіраньні вашай гісторыі вызначаць накірунак вашага інтарэсу, і тым спрыяць больш трапнаму для вас пошуку.

А для параноікаў прадугледжана магчымасць спыніць зьбіраньне статыстыкі.

Пераклад рабіўся намаганьнямі валанцёраў.

Сярод іншых прадуктаў ад Гуглу, якія чакаюць свайго зьяўленьня з беларускай вэрсіяй гэта Gmail. Уласна пераклад для яго быў зроблены блізу году таму, ад гуглу нават прыйшоў ліст, у якім сцьвярджалася, што яны правяраюць пераклад, і ён неўзабаве зьявіцца он-лайн, трэба крыху пачакаць.

Ці ведае хто-небудзь, якія ў іх ёсць магчымасці правяраць пераклады ўсіх моваў, якія яны падтрымліваюць?

Павел Капарыха

Далучайся да перакладчыкаў-валанцёраў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула