БЕЛ Ł РУС

У Брэсце на пажары пенсіянер выратаваў з агню суседа

26.01.2015 / 16:20

У Брэсце 25 студзеня ў 18.15 у службу па НС паступіла паведамленне пра пажар у кватэры на трэцім паверсе пяціпавярховага жылога дома на Партызанскім праспекце. 

Як паведаміў прэс-сакратар абласнога ўпралення МНС Сяргей Машноў, да прыбыцця работнікаў МНС на 3—5 паверхах было моцнае задымленне. 67-гадовы сусед выратаваў з кватэры, якая гарэла, 37-гадовага гаспадара. Ён не пацярпеў. 

Работнікамі МНС з вышэйшых паверхаў былі эвакуіраваныя сем чалавек, у іх ліку малалетняе дзіця. 

За тры хвіліны пажар патушылі. Агнём пашкоджаны пасцельныя рэчы.

Прычына пажару ўстанаўліваецца. Папярэдняя версія — неасцярожнасць пры курэнні гаспадара кватэры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула