Аўтамабіль у агні збег ад пажарнікаў ВІДЭА
З тушэннем машыны ў Нарвегіі ўзнікла нечаканая праблема, пра якую распавядае Daily Mail.
На відэа, што зняў мясцовы жыхар Пэр Андрэ Наўствік, брыгада пажарных прыбывае да аўтамабіля, які ахапіла полымя. Пажарнікі накіроўваюць струмень вады на машыну — але тая не дае сябе тушыць. Пэўна, ўладальнік аўто не паспеў заціснуць ручны тормаз — машына хутка скацілася з пагорка прэч ад пажарнікаў. На шчасце, ад «пякельнага аўто» ніхто не пацярпеў.