БЕЛ Ł РУС

6-гадовы хлопчык зваліўся з трэцяга паверха ў Нацыянальным аэрапорце

29.01.2015 / 12:18

Кастрычніцкі (Мінска) раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце падзення шасцігадовага хлопчыка з вышыні ў Нацыянальным аэрапорце Мінск.

Аб гэтым паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення СК па Мінску Аляксандр Герасімаў.

Паводле яго інфармацыі, няшчасны выпадак, а менавіта такая версія здарэння галоўная ў следчых органаў, адбыўся 26 студзеня. Дзіця сваволіла, маці безвынікова рабіла яму заўвагі. Яно лазіла па агароджах. У пэўны момант хлопчык сарваўся і ўпаў з трэцяга паверху.

З пераломамі дзіця было змешчана ў бальніцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула