БЕЛ Ł РУС

Шакіра нарадзіла другога сына

30.01.2015 / 12:13

El Mundo

Калумбійская спявачка Шакіра нарадзіла іспанскаму футбалісту Жэрару Піке другога сына, піша El Mundo. Імя хлопчыка пакуль невядома, ён з'явіўся на свет у клініцы Quiron Tecknon у Барселоне.

Дактары зрабілі Шакіры кесарава сячэнне. Паведамляецца, што мама і дзіця пачуваюцца добра.

Спявачка забраніравала ўвесь паверх клінікі дзеля большай прыватнасці.

Першаму дзіцяці 37-гадовай спявачкі і 27-гадовага футбаліста споўнілася два гады. Хлопчык па імені Мілан Мебарак Піке (Мебарак — прозвішча Шакіры), нарадзіўся ў студзені 2013 года. Пара не знаходзіцца ў афіцыйным шлюбе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула