БЕЛ Ł РУС

Камунальныя паслугі з 1 лютага даражаюць на 20—40%

31.01.2015 / 16:55

ЯМ

З 1 лютага ў Мінску павялічацца тарыфы на камунальныя паслугі.

Гэта вынікае з рашэння Савета дэпутатаў.

Выдаткі мінчан на тэхабслугоўванне павялічацца на 33,5%, да 947,1 рубля за квадратны метр. Адлічэнні на капрамонт — на 39,6%, да 837,5 рубля за метр.

Кубаметр вады з лютага будзе каштаваць 1435,8 рубля. Гэта на 21,4% больш, чым цяпер. Тарыф за каналізацыю вырасце на 24,7%, да 958,6 рубля за кубаметр.

Таксама падаражэе карыстанне ліфтам. Новы тарыф - 6579 рублёў з кожнага жыхара кватэры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула