Палякі, украінцы і беларусы пікетавалі расійскае пасольства ў Варшаве
Пікетоўцы — іх было каля ста чалавек — трымалі ў руках украінскія, польскія, беларускія сцягі, плакаты «Пуцін — спонсар тэрарызму», «Расіяне, вам не сорамна?», а таксама агучвалі лозунгі: «Пуцін — тэрарыст», «Кіеў-Варшава — супольная справа».
Удзельніца пратэсту, расіянка Маша Макарава падкрэсліла, што яна не хоча верыць ганебным навінам з Расіі: «Я выйшла сюды як расіянка, якая хоча свабоды для сваёй краіны, і лічу, што свабодная і дэмакратычная Расія з'яўляецца надзеяй для тых краін, якія з'яўляюцца нашымі суседзямі, — Украіны, Беларусі, іншых суседзяў. Толькі мірная Расія з'яўляецца гарантыяй міру і спакою ў гэтай краіне», — падкрэсліла Макарава.
Яна падкрэсліла, што знаходзіцца тут таксама ў жэсце салідарнасці са сваёй зямлячкай — маці семярых дзяцей Святланай Давыдавай з Смаленскай вобласці, якая была затрыманая за нібыта дзяржаўную здраду за тое, што яна паведаміла ў пасольства Украіны пра тое, што ў красавіку мінулага года частку ГРУ з горада, дзе яна жыве, перакінулі на Данбас.