БЕЛ Ł РУС

Не на тую напалі!

15.01.2008 / 14:26

Nashaniva.com

У Браслаўскiм раёне 80‑гадовая старая прымусiла рэцiравацца зь месца злачынства двух 20‑гадовых злачынцаў.

У Браслаўскiм раёне 80‑гадовая старая прымусiла рэцiравацца з месца злачынства двух 20‑гадовых злачынцаў, расказалi ў аддзяленнi грамадскiх сувязяў i iнфармацыi УУС Вiцебскага аблвыканкама.

Двое грабежнiкаў уварвалiся ў незачынены дом адзiнокай пенсiянеркi, спадзеючыся знайсцi схаваныя ёю грошы. Аднак звязаць сваю ахвяру i закрыць ёй рот, як прадугледжваў зладзейскi план, не ўдалося. Зацятае супрацiўленне жанчыны разам з гучным крыкам зрабiлi сваю справу: своечасова падаспелi суседзi, а злачынцы ўцяклi з месца злачынства.

Устанавiць iх асобы ўдалося даволi хутка, i цяпер супраць iх узбуджана крымiнальная справа. Супрацоўнiкi мiлiцыi ўсё ж папярэджваюць, што адзiнокiм людзям сталага ўзросту варта быць асаблiва прадбачлiвымi, не расказваць аб сваiх зберажэннях чужым людзям i зачыняць дзверы.

Дзiяна Курыла, БЕЛТА via zvyazda.minsk.by

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула