БЕЛ Ł РУС

Барысаўскі аддзел адукацыі нелегальна зарабіў 3 млрд рублёў

2.02.2015 / 13:57

УШ

Аддзел адукацыі, спорту і турызму Барысаўскага райвыканкама махляваў з рамонтам дзіцячых садкоў.

Пасля праверкі праведзенай Барысаўскім камітэтам дзяржкантролю былі выкрытыя сур'ёзныя хібы і парушэнні. Высветлілася, што аддзел адукацыі незаконна атрымаў каля 3 млрд рублёў з бюджэту, таксама было ўстаноўлена прычыненне дзяржаўнай маёмасці шкоды на 322,5 млн рублёў.

Так, пры выкананні грамадзянска-прававых дамоваў, заключаных з фізічнымі асобамі, у кошт бягучага рамонту былі незаконна ўключаны агульнавытворчыя і агульнагаспадарчыя выдаткі і пры гэтым не былі затрыманы падаходны падатак і адлічэнні ў ФСАН.

Да таго ж аналіз дамоваў, паказаў, што з 1 па 5 верасня адзін з работнікаў павінен быў адпрацаваць па 53 гадзіны ў дзень, 8 верасня — 31, з 9 па 15 верасня - па 27, з 16 па 30 верасня - па 16 гадзін у дзень.

Акрамя таго, у дзіцячых садках Барысава КДК знайшоў шматлікія факты халатнасці, парушэнняў санітарных нормаў, правілаў пажарнай бяспекі.

Па выніках праверкі скарочана бюджэтнае фінансаванне аддзела на 2856,8 млн рублёў, ужытыя адміністрацыйныя штрафы на суму 79 млн. рублёў. Аддзелам пакрыты ў бюджэт шкоду ў памеры 322,5 млн рублёў, і таксама эксплуатацыйныя выдаткі на суму 89,2 млн, выплачана 32,8 млн рублёў падаткаў. Акрамя таго, у дысцыплінарным парадку пакарана 35 чалавек, у тым ліку былы намеснік старшыні Барысаўскага райвыканкама і начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму (абвешчаныя вымовы), два чалавекі звольненыя. Да адміністрацыйнай адказнасці з накладаннем штрафаў прыцягнулі 14 чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула