БЕЛ Ł РУС

Абвешчаны шорт-ліст прэміі «Залаты апостраф» — уручэнне 9 лютага

4.02.2015 / 11:52

Стаў вядомы шорт-ліст літаратурнай прэміі «Залаты апостраф», якая традыцыйна адзначае найлепшыя публікацыі ў часопісе «Дзеяслоў» за год. Уганараванне лаўрэатаў адбудзецца 9 лютага ў мінскім бары «ДК» (Талбухіна, 4; трэці паверх). Пачатак у 18.30. Уваход вольны

Шорт-ліст літаратурнай прэміі «Залаты апостраф» — 2014

Паэзія

Данута Бічэль. Настальгія па дзявочай краіне. №68
Ярына Дашына. Пакой чакання. №72
Людка Сільнова. Тэхніка дэтэктыўнага пісьма. №69

Проза

Сяргей Дубавец. Вайна і мір. Справаздача. №71
Сяргей Рублеўскі. Адыходнікі. Апавяданне. №72
Андрэй Стэфановіч. Нататкі пра Эрнэста Саву, вандроўніка і вар’ята. №69

Дэбют

Мікіта Найдзёнаў. Гэта не зразумее ніхто апроч. Вершы. №73
Дзмітрый Лавіцкі. Птушыная нара. Вершы. №68
Павал Хадзінскі. Дваццаць тры гадзіны свабодных адносінаў. №72

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула