БЕЛ Ł РУС

На Нямізе дрэвы сьцелюць снапамі

16.01.2008 / 16:48

Nashaniva.com

Дрэвы сякуць — трэскі лятуць. У гістарычным цэнтры Менску зьнішчаюць старыя дрэвы. Поўная высечка адбылася гэтымі днямі ў дварах па Нямізе.


Дрэвы сякуць — трэскі лятуць. У гістарычным цэнтры Менску зьнішчаюць старыя дрэвы. Поўная высечка адбылася гэтымі днямі ў дварах па Нямізе. Пэўна, рашчышчаюць месца для наступнае навабудоўлі. Калі хто нарадзіўся, напрыклад, у Чачэрску ці вырас у Мядзелі, то м’о таму й не баліць. Але калі тваё дзяцінства прайшло ў засені гэтых дрэваў, калі ты зь імі рос сам, то становіцца самотна ў родным горадзе. Бяз каміновага паху, без пярэстага бруку, без птушыных гнёздаў. У старым горадзе без старых дрэваў…

СХ, фота Міхала Анемпадыстава

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула