БЕЛ Ł РУС

Затрыманьні на Нямізе

16.01.2008 / 19:47

Nashaniva.com

Спэцназаўцы правяраюць рэчы ў маладых людзей, што прыйшлі на каток да Палацу спорту. Некаторых адводзяць у аўтазак. На дадзены момант затрыманыя шэсьць чалавек.

Спэцназаўцы правяраюць рэчы ў маладых людзей, што прыйшлі на каток да Палацу спорту. Некаторых адводзяць у аўтазак. На дадзены момант затрыманыя шэсьць чалавек. Сярод затрыманых Людвіся Атакулава, Кацярына Краснова, Кася Галіцкая. Паводле словаў Паўла Севярынца, затрыманых адвозяць у РУУС Цэнтральнага раёну сталіцы. Павал мяркуе, што маладафронтаўцаў помсьцяць за актыўнасьць падчас акцыі прадпрымальнікаў 10 студзеня і нэўтралізуюць перад акцыяй 21 студзеня.

Сёньня, 16 студзеня, праводзіцца традыцыйны Дзень салідарнасьці з палітвязьнямі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула