БЕЛ Ł РУС

Напярэдадні «Мінска-2» Абама патэлефанаваў Пуціну

11.02.2015 / 00:16

Nashaniva.com

Ангела Меркель у нядзелю сустракалася з Абамам у Вашынгтоне. Фота Ройтэрз.

Прэзідэнт ЗША Барак Абама падчас тэлефоннай размовы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным перасцярог Маскву ад працягу «агрэсіўных дзеянняў» па стаўленні да Украіны. Пра гэта паведамляе Белы дом.

Як адзначаецца, прэзідэнт падкрэсліў важнасць дасягнення і рэалізацыі мірнага ўрэгулявання, якое падмацавана абавязацельствамі па мінскім пагадненні.

«Тым не менш, калі Расія працягне свае агрэсіўныя дзеянні на Украіне, у тым ліку шляхам адпраўкі войскаў, зброі і фінансавання для падтрымкі сепаратыстаў, цана, якую яна заплаціць, будзе павялічана», — адзначаецца ў паведамленні пазіцыя амерыканскай адміністрацыі.

Як адзначаецца, Абама зноў заявіў аб падтрымцы Амерыкай суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. Ён зрабіў акцэнт на росце колькасці чалавечых ахвяр у выніку баявых дзеянняў.

Акрамя таго, прэзідэнт ЗША падкрэсліў важнасць таго, каб Пуцін для дасягнення мірнага ўрэгулявання скарыстаўся магчымасцю, прадстаўленай у ходзе перамоваў паміж Расіяй, Францыяй, Германіяй і Украінай, якія павінны будуць адбыцца ў Мінску ў сераду.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула