БЕЛ Ł РУС

Зьбілі... невядомыя

13.04.2006 / 21:26

АШ

Толькі 10 красавіка, празь пяць тыдняў пасьля здарэньня, Маскоўскі РУУС Менску распачаў крымінальную справу па факце зьбіцьця журналіста газэты «Комсомольская правда в Беларуси» Алега Ўлевіча 2 сакавіка.

Толькі 10 красавіка, празь пяць тыдняў пасьля здарэньня, Маскоўскі РУУС Менску распачаў крымінальную справу па факце зьбіцьця журналіста газэты «Комсомольская правда в Беларуси» Алега Ўлевіча 2 сакавіка. Аднак асобаў, вінаватых у зьбіцьці, міліцыя па-ранейшаму «ня ведае». Між тым, зьбіваў яго чалавек усім вядомы, камандзір аднаго з лукашэнкаўскіх спэцпадразьдзяленьняў. Зьбівалі яго за тое, што журналіст здымаў падзеі каля Ленінскага РУУС, куды прывезьлі затрыманага кандыдата ў прэзыдэнты А.Казуліна. У журналіста было страсеньне галавы, яму зламалі нос.

Справа была ўзбуджаная толькі пасьля таго, як газэта, у якой працуе Ўлевіч, стала абурацца двайнымі стандартамі. За абстрэл сьнежкамі здымачнай групы БТ крымінальную справу ўзбудзілі адразу, а калі журналісту прабілі галаву – гэта нікога не хвалявала.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула