БЕЛ Ł РУС

Прыхільніка «манархічнага саюзу» Беларусі і Украіны асудзілі на чатыры гады турмы

17.01.2008 / 18:24

Nashaniva.com

Дзейнічаў Васіль Астрынскі ад імя нейкай Праваслаўнай манархічнай партыі.

Да чатырох гадоў пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай асудзілі Васіля Астрынскага, які заклікаў да ўзброенага паўстаньня і аб’яднаньня Беларусі і Украіны ў рамках «манархічнага саюзу». Суд абвінаваціў мужчыну ў пасягальніцтве на тэрытарыяльнае адзінства і недатыкальнасьць Украіны.

43‑гадовы Васіль Астрынскі дзейнічаў ад імя нейкай Праваслаўнай манархічнай партыі. Прыехаўшы з Адэсы ў Кіеў, ён раздрукаваў некалькі тысяч улётак на прынтэры, у якіх заклікаў людзей да ўзброенага паўстаньня і скіданьня ўкраінскай улады. Апроч таго, ва ўлётках утрымліваліся тэксты антысэміцкага зьместу, перадае газета «Сегодня».

Затрымалі Васіля Астрынскага мінакі, якім ён спрабаваў улёткі. Яны ж здалі яго міліцыянтам, на судзе адэсіт сказаў, што шкадуе пра ўчынак, і усяго толькі спрабаваў «увайсьці ў гісторыю». Судова‑псіхіятрычная экспэртыза прызнала яго здаровым.

telegraf.by

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула