БЕЛ Ł РУС

Apple прадставіла бясплатную альтэрнатыву Office для Windows

16.02.2015 / 14:34

Аляксандр Арсёнаў

Камплект праграм iWork з’явіўся ў бясплатнай вэб-версіі для Windows.

Ад 14 лютага карыстальнікі Windows атрымалі магчымасць бясплатна паспрабаваць набор офісных праграм iWork ад Apple (тэкставы рэдактар Pages, табліцы Numbers і прэзентацыі Keynote) у браўзеры.

Для карыстання iWork дастаткова завесці акаўнт AppleID на iCloud. Створаныя дакументы сумяшчальныя з Microsoft Office.

Дакументы можна захоўваць як на камп’ютары, так і ў анлайн-сховішчы iCloud.

Канкурэнты Apple прапануюць свае бясплатныя анлайн-версіі офісных праграм: анлайн-офіс ад Microsoft на сайце Office.com альбо анлайн-офіс ад Google на сайце Drive.google.com.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула