ДНР: Адвод узбраення будзе адбывацца па сектарах
Баевікі ДНР будуць адводзіць узбраенне па сектарах. Пра гэта заявіў сёння прадстаўнік Мінабароны ДНР Эдуард Басурын.
«Адвод узбраення, хутчэй за ўсё, будзе адбывацца не адначасова ўсюды, паколькі гэта нерэальна, а менавіта па сектарах, дзе будуць выконвацца ўмовы спынення агню», — адзначыў ён.
Па словах Басурына, «менавіта так, пры ўдзеле місіі АБСЕ, апалчэнне гатова пачынаць вывад узбраення».