БЕЛ Ł РУС

Майстар з Івацэвічаў: Самыя папулярныя — завушніцы і кулоны з традыцыйнымі беларускімі сімваламі

19.02.2015 / 10:46

Вадзім Мінчук з Івацэвічаў, які мае 25 гадоў, любоў да Беларусі ўвасобіў у мастацкіх вырабах. На завушніцах, кулонах, пярсцёнках – выявы Пазняка, Караткевіча, Касцюшкі, Каліноўскага, бел-чырвона-белы сцяг, «Пагоня», беларускі арнамент. Вырабы ўпрыгожанняў на беларускую тэматыку малады чалавек паставіў на прафесійную аснову.

Моладзь зацікавілася ягонымі вырабамі, сталі замаўляць і набываць, кажа Вадзім Мінчук:

— Зараз назіраецца сапраўдная хваля цікавасці да нацыянальнай тэматыкі, асабліва да арнаментаў. Найбольшай папулярнасцю карыстаюцца завушніцы, кулоны з традыцыйнымі беларускімі сімваламі.

Вадзім Мінчук лічыць, што сваімі вырабамі ён рэкламуе беларускасць. І спадзяецца, што цяперашняя зацікаўленасць усім нацыянальным будзе пашырацца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула