БЕЛ Ł РУС

Парашэнка: Расіі не будзе сярод міратворцаў ва Украіне

19.02.2015 / 17:6

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка выключыў удзел Расіі ў міратворчай місіі ў Данбасе.

«Я хацеў бы адзначыць, што РФ як краіна-агрэсар не можа і не будзе прымаць удзел у гэтай аперацыі», — заявіў Парашэнка.

Раней у сераду ўкраінскі прэзідэнт паведаміў, што мае намер запрасіць у краіну міратворчую місію ААН. Пры гэтым ён адзначыў, што найлепшым з пункту гледжання Кіева фарматам стала б паліцэйская місія Еўрасаюза.

Пастаянны прадстаўнік Расіі пры ААН Віталь Чуркін заявіў, што ідэя прэзідэнта Украіны «выклікае падазрэнні».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула