БЕЛ Ł РУС

Затрыманні на плошчы Якуба Коласа ў Мінску

20.02.2015 / 12:52

Nashaniva.com

абноўлена

У цэнтры Мінску міліцыя затрымала чатырох сябраў грамадскага аб'яднання «Альтэрнатыва». Інцыдэнт здарыўся каля 12 гадзіны ля плошчы Якуба Коласа, падчас расклейкі плакатаў да Дня роднай мовы. 

Пра гэта паведаміў у сваім фэйсбуку грамадскі актывіст Алег Корбан.

Сярод затрыманых прэс-сакратар арганізацыі Вольга Бурневіч, а таксама Сяргей Качур, Вольга Жураўлёва, Уладзіслаў Запасаў, напісаў Корбан.

Як паведаміў пазней А. Корбан, са спасылкай на затрыманую Вольгу Бурневіч, на У.Запасава і Сяргея Качура складзены пратаколы (абвінавачваюць у непадпарадкаванні патрабаванням службовай асобы), іх хутка павязуць у Савецкі суд. Лёс астатняй тройкі актывістаў яшчэ вырашаецца

фота з фэйсбука Алега Корбана

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула