БЕЛ Ł РУС

Увядзенне тэхрэгламентаў Мытнага саюза адтэрмінавана яшчэ на тры месяцы

21.02.2015 / 17:06

СГ

Фота Вадзіма Заміроўскага, Tut.by

Указам №90 ад 20 лютага дзеянне ўказа №48 ад 9 лютага 2015 г. аб увядзенні тэхрэгламентаў прыпынена да 1 чэрвеня гэтага года, паведаміла прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі. Указ №48, які ўступіў у сілу 13 лютага, дзейнічаў усяго тыдзень.

Прычым «дакумент (указ №90) уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 13 лютага 2015 года».

Адным з пунктаў ранейшага ўказа было ўвядзенне адміністрацыйнай адказнасці юрыдычных асоб і прадпрымальнікаў за парушэнні патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў МС і ЕАЭС.

Супраць увядзення тэхрэгламентаў пратэставалі прадпрымальнікі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула