БЕЛ Ł РУС

Рыхтуецца ўказ «Аб долевым будаўніцтве»

21.01.2008 / 19:52

Nashaniva.com

У ліку заплянаваных новаўвядзеньняў — памер прыбытку забудоўшчыка не павінен перавышаць 5 працэнтаў ад каштарыснай вартасьці аб’екта долевага будаўніцтва.

А.Лукашэнка: да 1 лютага праект указа «Аб некаторых пытаннях долевага будаўніцтва» павінен быць дапрацаваны.

Да 1 лютага 2008 года праект указа прэзідэнта Беларусі «Аб некаторых пытаннях долевага будаўніцтва» павінен быць дапрацаваны і ўнесены на подпіс кіраўніку дзяржавы. Адпаведнае даручэнне даў 21 студзеня Аляксандр Лукашэнка па выніках нарады, на якой абмяркоўвалася сітуацыя на рынку долевага будаўніцтва жылля ў рэспубліцы, паведамілі БЕЛТА у прэс‑службе беларускага лідэра.

У ліку запланаваных новаўвядзенняў — памер прыбытку забудоўшчыка не павінен перавышаць 5 працэнтаў ад каштарыснай вартасці аб’екта долевага будаўніцтва адносна жылля, што будуецца для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. На жыллё для тых, хто такімі не з’яўляюцца, гэта норма не распаўсюджваецца.

Карэкціроўка цаны ў ходзе будаўніцтва магчыма толькі ў выпадку змянення ў адпаведнасці з заканадаўствам статыстычных індэксаў у сувязі з падаражэннем будаўніча‑мантажных работ або змянення заканадаўства аб выплаце ўскосных падаткаў.

Як варыянт разглядалася магчымасць павелічэння цаны на жыллё, якое будуецца, у адпаведнасці са змяненнем тэхнічных нарматыўных прававых актаў.

БЕЛТА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула