БЕЛ Ł РУС

СБУ: След тэракту ў Харкаве вядзе ў Белгарад

23.02.2015 / 09:21

СГ

След здзейсненага ў Харкаве, падчас мірнага маршу, тэракту вядзе ў горад Белгарад (Расійская Федэрацыя). Пра гэта заявіў дарадца кіраўніка Службы бяспекі Украіны Маркіян Лубкіўскі, паведамляюць украінскія СМІ.

Адказваючы на пытанне, ці можа ён пацвердзіць, што за тэрактам у Харкаве стаіць Масква, Лубкіўскага заявіў: «Я магу гэта пацвердзіць». «Больш за тое, сам агнямёт быў атрыманы менавіта ў Белгарадзе кіраўніком гэтай банды. І інструкцыі атрымліваліся з РФ», — дадаў ён.

Учора ў Харкаве адбыўся выбух, у выніку якога загінулі двое — падпалкоўнік міліцыі і кіраўнік валанцёраў, што дапамагаюць войску.

Акрамя таго, яшчэ два паралельныя тэракты ўдалося прадухіліць, у тым ліку абстрэл з агнямёта.

Затрыманыя чатыры чалавекі, якіх падазраюць у здзяйсненні дадзенага тэракту. З імі праводзяцца следчыя дзеянні. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула