БЕЛ Ł РУС

Кошт нафты Brent упаў ніжэй за $60 за барэль

23.02.2015 / 13:12

Кошт барэля нафты маркі Brent упаў ніжэй за 60 даляраў, сведчаць дадзеныя таргоў на міжкантынентальнай ф'ючарсавай біржы ICE ў панядзелак, 23 лютага.

Па стане на 12:59 па маскоўскім часе красавіцкія ф'ючарсы нафты маркі Brent таргавалася на адзнацы ў $59,86. За нафту гатунку WTI з пастаўкай у красавіку да таго моманту на таргах прапаноўвалі $50,32.

Раней, выступаючы перад журналістамі ў Махачкале, былы міністр фінансаў Расіі Аляксей Кудрын заявіў, што цэны на нафту маркі Brent могуць знізіцца да 20 даляраў за барэль, аднак такі спад не будзе працяглым.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула