БЕЛ Ł РУС

У гродзенскім каледжы «абкуранага» вучня затрымалі проста на занятках

25.02.2015 / 09:51

Раней хлопец ужо стаяў на ўліку ў нарколага.

У адным з гродзенскіх каледжаў падчас заняткаў затрымалі «абкуранага» вучня. Як піша «Вечерний Гродно», выкладчыкі заўважылі, што хлопец дзіўна выглядае: размаўляе запаволена, мае сонны выгляд, стомленыя вочы. 18-гадовага юнака выклікалі да дырэктара.

У прысутнасці міліцыянтаў у хлопца знайшлі схаваны пад рамянём невялікі скрутак з рэчывам расліннага паходжання. Сам вучань заявіў, што нічога не паліў і пачуваецца добра. Вядома, што ён ужо знаходзіўся на ўліку ў нарколага.

На тэрыторыі каледжа знайшлі яшчэ некалькі скруткаў з падазроным змесцівам. Іх накіравалі на экспертызу.

Навучэнца затрымалі, праваахоўнікі пачалі крымінальную справу

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула