БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік Следчага камітэта Расіі прапанаваў адмовіцца ад вяршэнства міжнароднага права ў Канстытуцыі

26.02.2015 / 14:33

Кіраўнік Следчага камітэта Аляксандр Бастрыкін прапанаваў адмовіцца ад прыярытэту міжнароднага права над нацыянальным ў Канстытуцыі, бо ён шкодзіць інтарэсам Расіі.

ria.ru

У дакладзе Бастрыкіна сказана, што наяўнасць прыярытэту міжнароднага права над нацыянальным толькі працуе супраць інтарэсаў Расіі і «ўмела выкарыстоўваецца заходнімі апанентамі».

«Уяўляецца, што ўхіленне у нашым заканадаўстве гэтых, вобразна кажучы, дыверсій прававога рэгулявання ўмацуе незалежнасць РФ у прававой сферы, верне яго да лепшых традыцый айчыннага судаводства», — мяркуе кіраўнік Следчага камітэта.

Кіраўнік прэзідэнцкага савета па правах чалавека Міхаіл Фядотаў лічыць, што ініцыятыва Аляксандра Бастрыкіна — несвоечасовая.

«Гэта зрабіць немагчыма. Для таго, каб рэалізаваць гэтую ідэю, трэба прымаць новую Канстытуцыю. Я думаю, што зараз не час гэтым займацца», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула