БЕЛ Ł РУС

National Geographic спаліў беспілотнікі ў вулкане ВІДЭА

27.02.2015 / 11:41

Аляксандр Арсёнаў

Дзеля кадраў з жарала вулкана тэлеканал ахвяраваў некалькімі дронамі.

Вулканы не церпяць гасцей. Два дроны, што заляцелі ў жарало вулкана на выспах Вануату гераічна загінулі, перадае Mashable.

Кадры з беспілотнікаў трансляваліся ў рэальным часе, таму відэа атрымалася захаваць на камп’ютары.

Акрамя захапляльных кадраў даследчыкі атрымалі трохвымяровую карту жарала і пробы глебы, што дапаможа ў даследаванні вулканаў і вывучэнні арганізмаў, якія могуць вытрываць экстрэмальныя ўмовы.

Вулканы на астравах Вануату ўжо трапляў у аб’ектывы камер: у канцы 2014 года яго знялі на GoPro ў разрозненні 4K. Тады абышлося без кіберахвяр.

***

Вануату — астраўная рэспубліка на ўсходзе ад Аўстраліі. Астравы размешчаныя ў вулканічным поясе Ціхага акіяна, часта адбываюцца вывяржэнні. Да 20% тэрыторыі дзяржавы сфармавалася ў апошнія 200 тысяч год, штогод астравы падымаюцца прыкладна на 0,5 мм.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула