БЕЛ Ł РУС

Вяселле — гэта дорага: ФОТАРЭПАРТАЖ з выставы вясельных паслуг у Мінску

27.02.2015 / 17:08

Фота Сяргея Гудзіліна

У Палацы спорту ў Мінску запрацавала міжнародная спецыялізаваная выстава «Маё вяселле». Прадстаўнікі індустрыі вясельных паслуг дэманструюць найлепшыя дасягненні і напрацоўкі ў гэтай сферы. На стэндах выставачнай пляцоўкі размешчана ўсё, што запатрабавана пры правядзенні сучасных вяселляў — ад упрыгожванняў «фотазоны» для гасцей і святочнай фларыстыкі да арганізацыі выязных цырымоній і ювелірных упрыгожванняў. Выстава будзе працаваць да 1 сакавіка. Уваход платны — 20 тысяч беларускіх рублёў.

Бюджэты сучасных вяселляў у Беларусі могуць складаць і некалькі дзясяткаў тысяч даляраў. Як заўжды асноўная частка выдаткаў на сямейныя ўрачыстасці — святочны стол і забавы для гасцей. Вялікая частка выдаткаў ідзе таксама і на ўпрыгожванні пакояў, фота-відэа здымкі і вясельныя строі. Маркетынгавы ход у такіх паслугах звычайна пачынаецца з фразы «Вяселле — адзін раз і на ўсё жыццё». Сучасная вясельная індустрыя прапануе ўсе больш паслуг для сваіх кліентаў. 

Дэманстрацыя вясельных сукенак індывідуальнага пашыву.

На пляцоўцы перад Палацам спорту выстаўляюцца арэндыя аўтамабілі для картэжаў. Кошты пачынаюцца ад 80 даляраў за гадзіну. Гадзіна арэнды вялікага белага «Хамера» — 120 даляраў.

Упрыгожванні напояў для маладых.

Стэнд з вясельнымі сукенкамі. Кошты на арэнду сукенак пачынаюцца ад 200 даляраў.

Для самых шыкоўных картэжаў і фотасесій існуе паслуга арэнды карэты.

Святочныя келіхі.

Вясельныя запрашэнні і падарункі для гасцей.

Убранства вясельных «фотазон» для выязных цырымоній.

Стэнд вясельнага макіяжу.

Стэнд з тортамі і вясельнымі караваямі. Кошты на торты ад 2 да 6 кілаграмаў — ад 400 тысяч да 2 мільёнаў.

Наведніца выставы прымервае сукенку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула