БЕЛ Ł РУС

Спікера польскага Сената не пусцілі на пахаванне Нямцова

2.03.2015 / 22:12

Спікера польскага Сената Богдана Барусевіча адмовіліся пусціць у Расію на пахаванне Барыса Нямцова.

Як паведаміла прэс-сакратар пасольства РФ у Варшаве Валерыя Пержынская, Барусевіч уключаны ў санкцыйны спіс, складзены ў адказ на заходнія санкцыі супраць Расеі. Яму забаронены ўезд на тэрыторыю РФ.

«Гэта не мае ніякага дачынення да пахавання Барыса Яфімавіча Нямцова», — запэўніла прэс-сакратар.

Прэс-сакратар міністэрства замежных спраў Польшчы Марцін Вайцяхоўскі паведаміў, што Барусевічу забаронены ўезд у Расію ў адказ на ўключэнне ў санкцыйны спіс ЕС спікера Савета Федэрацыі Валянціны Мацвіенка.

Барусевіч павінен быў ўзначальваць польскую дэлегацыю на пахаванні Барыса Нямцова.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула