БЕЛ Ł РУС

БАТЭ ў паўфінале Кубку Садружнасьці

23.01.2008 / 14:58

ЗП

Чэмпіён Беларусі барысаўскі БАТЭ сёньня ў рамках 1/4 фіналу Кубку чэмпіёнаў Садружнасьці перамог грузінскую "Алімпі" – 2:1 і ў пятніцу згуляе з азэрбайджанскім "Хазарам" (Ленкарань).

Чэмпіён Беларусі барысаўскі БАТЭ сёньня ў рамках 1/4 фіналу Кубку чэмпіёнаў Садружнасьці перамог грузінскую “Алімпі” – 2:1. Генадзь Блізьнюк адкрыў лік на 44-ай хвіліне гульні. Аднак у другім тайме каманда з Руставі лік зраўняла – 1:1. Пераможны гол за пяць хвілін да канца гульні забіў форвард зборнай Беларусі Віталь Радзівонаў – 2:1.

У паўфінале барысаўцы сустрэнуцца і ў пятніцу згуляе з азэрбайджанскім "Хазарам" (Ленкарань). Азэрбаджанцы сёньня перамаглі ціраспальскі "Шэрыф" - 5:3 па пэнальці (2:2, асноўны час).

Паўфінал з удзелам БАТЭ пачнецца 25 студзеня а 14:00.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула