БЕЛ Ł РУС

Талісманам расійскага ЧС па хакеі — 2016 можа стаць Зайка-Хакеіст

3.03.2015 / 12:31

Яўген Крэйда

Міжнародная федэрацыя хакею праводзіць галасаванне за талісман Чэмпіяната свету па хакеі — 2016, які пройдзе ў Расіі.

На вэб-сайце галасаванкі прадстаўленыя 503 варыянты талісманаў, якія даслалі на конкурс. Самыя папулярныя варыянты талісманаў — жывёлы-хакеісты. У асноўным гэта мядзведзі, барсы, тыгры.

Сустракаюцца і даволі дзіўныя персанажы. Напрыклад, дэльфін-хакеіст Цімошка, Бярозка Метэор, Хахуля Хакуля, Матылёк «Наперад да перамогі» з расійскім трыкалорам на крылах, двухгаловы крылаты МоскаПітэк (Мядзведзязаўр), Чырвоная Машына, якая насамрэч з'яўляецца чырвонай машынай без намёка на дачыненне да хакею, і гуллівага выгляду Руская Дзяўчына.

Трэба адзначыць, што карыстальнікі сеціва творча падышлі да выбару маскота і вырашылі «патроліць» арганізатараў Чэмпіянату.

Абсалютным лідарам галасавання з'яўляецца Зайка Хакеіст — заяц з клюшкай, намаляваны ў лепшых традыцыях paint-прымітывізму. Зайка Хакеіст ужо набраў больш за 124 тысячы праглядаў.

Кожны наведвальнік можа аддаць свой голас дваццаці талісманам. Інтэрнэт-галасаванне за талісман скончыцца 16 сакавіка.

Зайка Хакеіст (другі злева ў верхнім шэрагу) — лідар галасавання. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула