БЕЛ Ł РУС

У цэнтры Мінска 4 сакавіка будзе абмежаваная паркоўка 

3.03.2015 / 20:43

У цэнтры Мінска 4 сакавіка будуць абмежаваны магчымасці паркоўкі аўтамабіляў, паведамляе ДАІ Цэнтральнага РУУС сталіцы.

У прыватнасці, з 7 да 12 гадзін будзе забаронена паркоўка аўтатранспарту па вуліцы Камуністычнай на ўчастку ад вуліцы Чырвонай да плошчы Перамогі. З 7 да 19 гадзін будзе забаронена паркоўка па вуліцы Энгельса ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Інтэрнацыянальнай.

Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам улічваць гэтую інфармацыю пры выбары месца для спынення і стаянкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула