БЕЛ Ł РУС

Набярэжную Свіслачы ў Мінску назвалі ў гонар воінаў-інтэрнацыяналістаў

4.03.2015 / 10:41

Часткі набярэжнай ракі Свіслач ад пешаходнага моста на Востраве мужнасці і смутку да пешаходнага моста — прымыкання вуліцы Мельнікайце да пр. Пераможцаў прысвоена назва «набярэжная Воінаў-інтэрнацыяналістаў».

minsk-old-new.com

Адпаведнае рашэнне Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Ініцыятыва даць такую назву набярэжнай зыходзіла ад Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане «Памяць». Прапанову падтрымалі камісія па найменні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых складовых частак Мінска, а таксама дэпутаты гарсавета.

Рашэнне аб прысваенні назвы набярэжнай ракі Свіслач уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула