БЕЛ Ł РУС

Браян Адамс адмяніў канцэрт у Мінску

4.03.2015 / 10:53

Але арганізатары пакуль не маюць афіцыйнага ліста ад спевака, таму грошы за квіткі не вяртаюць.

На афіцыйным сайце канадскага рок-музыкі Браяна Адамса і на яго старонках у сацыяльных сетках з’явілася паведамленне пра адмену мінскага канцэрта, які мусіў прайсці ў «Чыжоўка-Арэне» 26 сакавіка.

«Канцэрт Браяна ў Мінску, Беларусь, 26 сакавіка адменены з-за лагістычных і арганізатарскіх складанасцяў. Квіткі можна вярнуць у месцах, дзе іх набывалі», — напісана ў паведамленні.

Мінскія арганізатары даведаліся пра адмену канцэрта таксама з інтэрнэту, але пакуль грошы за квіткі не вяртаюць.

«Мы бачылі на Facebook, бачылі тое, што апублікавана на сайце, але пакуль чакаем афіцыйны ліст ад самога артыста», — кажуць прадстаўнікі кампаніі-арганізатара.

Нагадаем, канадскі рокер планаваў наведаць Мінск у межах свайго новага гастрольнага туру, прысвечанага 20-годдзю выхаду альбома «Reckless», які лічыцца самым паспяховым у кар’еры музыкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула