БЕЛ Ł РУС

У Горадні за няплату арэнды адключылі перадатчык «БЕСТ»

23.01.2008 / 18:37

Nashaniva.com

Антэна знаходзілася на будынку інтэрната.

Перадатчык сотавага аператара «БЕСТ», які знаходзіцца ў адным з раёнаў Гродна, быў адключаны арэндадаўцам.

Антэна знаходзілася на будынку інтэрната. Як высветлілася, сотавы аператар не аплаціў арэнду, з‑за чаго кіраўніцтва інтэрната прыняло рашэнне адключыць перадатчык.

Тым часам, у гродзенскім прадстаўніцтве «БЕСТ» дадзеную сітуацыі каментаваць адмовіліся. Дарэчы, пасля адключэння перадатчыка, якасць сувязі гэтага мабільнага аператара у гродзенскім раёне Дзевятоўка значна пагоршылася.

Сяргей Апановіч, Эўрарадыё

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула