БЕЛ Ł РУС

Дактары «хуткай» у Пецярбургу цягнулі пацыента за рукі па падлозе і білі яго анучай ВІДЭА

4.03.2015 / 15:25

Следчы камітэт РФ завёў крымінальную справу супраць брыгады «хуткай дапамогі» ў Санкт-Пецярбургу за здзекі з пацыента.

Камеры назірання знялі, як дактары працягнулі чалавека па падлозе пад'езда, спусцілі па лесвіцы і кінулі на асфальце ля машыны «хуткай», а затым запхнулі ўнутр і некалькі разоў ударылі анучай па нагах.

«Пацыент з траўмай галавы быў дастаўлены ў Аляксандраўскую бальніцу як неапазнаны і змешчаны ў рэанімацыю», — гаворыцца ў паведамленні СК. Справа заведзена паводле артыкула Крымінальнага кодэкса «Неаказанне дапамогі хвораму».

«Медыязона» называе імя пацярпелага - Дзяніс Колпікаў. Пасля шпіталізацыі ён трапіў у кому.

Запіс з камер назірання трапіў у інтэрнэт.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула