БЕЛ Ł РУС

Пермскі «Антымайдан» будзе выпускаць лялек вуду з тварамі Абамы і Парашэнкі

5.03.2015 / 22:37

ЮБ

5 сакавіка ў прэс-цэнтры інтэрнэт-партала 59.ru у расійскай Пермі прайшла прэзентацыя лялек «Вуду-Майдан».

Арганізатары скандальнай акцыі — галоўны рэдактар тэлеканала «УралИнформ ТВ» Аліна Львова, і актывісты «Пермскага Антымайдану» Ганна Вагіна і Аляксей Барадзін.

Раней удзельнікі «Антымайдану» змайстравалі на маскоўскім мітынгу «труп Майдана». Па матывах гэтага перформансу былі зробленыя аранжавыя лялькі вуду. Кожная лялька ў асобным мяшэчку, да яе ў камплекце ідуць іголкі, інструкцыя і набор налепак з тварамі амерыканскіх і ўкраінскіх лідараў — Барака Абамы, Джона Макейна, Пятра Парашэнкі, Джона Кэры, Вікторыі Нуланд, Арсенія Яцанюка і Аляксандра Турчынава.

Арганізатары акцыі называюць яе «сцёбам і гульнёй» і прапануюць такім чынам асабіста паквітацца з людзьмі, якія «стаяць за шэрагам аранжавых рэвалюцый» з дапамогай дадзенай «персаналізацыі». На пытанні журналістаў аб распальванні нянавісці і падбухторванні да агрэсіі яны адказваюць, што ўспрымаюць гэта хутчэй як жарт і дадаюць: «Калі ёсць нейкая нянавісць да чалавека, то чаму б і не?»

Грошы ад продажу лялек плануецца адправіць «у дапамогу дзецям Наваросіі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула