БЕЛ Ł РУС

У Мінску зарэгістраваны выпадак завознага адру

6.03.2015 / 09:48

Захворванне на адзёр выяўлена ў жыхара Мінска, які вярнуўся з паездкі ў Італію, паведаміл ў санітарна-эпідэміялагічнай службе сталіцы.

Выпадак зарэгістраваны ў лютым. Мінчук прышчэплены не быў. За тымі, хто кантактаваў з хворым, устаноўлена медыцынскае назіранне. Каля 20 кантактных асоб атрымалі прышчэпкі супраць адзёру па эпідэмічных паказаннях.

У 2014 годзе ў Мінску было зарэгістравана тры завозныя выпадкі адру: з Расіі, Грузіі і Ізраіля.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула