БЕЛ Ł РУС

Снежная і марозная зіма ў ЗША ФОТАРЭПАРТАЖ

6.03.2015 / 10:18

Фота Янкі і Надзеі Запруднікаў, Сомерсэт (Нью-Джэрсі)

У адрозненне ад нягеглай беларускай зімы, дзе апошнія тыдні слупок тэрмометра ўпэўнена трымаецца ў раёне нуля градусаў, на паўночным усходзе ЗША трэці месяц ідуць снегапады і трашчаць маразы.

Так, у Сомэрсэце (штат Нью-Джэрсі) сёння ноччу, 6 сакавіка, прагназуецца мінус 10 па Цэльсіі, а да раніцы (розніца ў часе з Беларуссю складае восем гадзінаў) наогул схаладае да мінус 14.

Удзень, праўда, будзе плюсавая тэмпература: +2-4. І такі дысбаланс тэмператур захаваецца цягам некалькіх дзён. 

Такім чынам знакаміты сурок Філ, які пражывае ў Пенсільваніі, не схлусіў, спрагназаваўшы 2 лютага яшчэ тыдняў зімы ў ЗША.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула