БЕЛ Ł РУС

Пакуль муж сустракаў жонку, у хаце згарэлі іх трое дзяцей

9.03.2015 / 10:53

КМ

Страшная трагедыя ў Мастоўскім раёне.

Фота МНС.

Фота МНС

Фота МНС

Фота МНС

Пажар здарыўся 8 сакавіка ў вёсцы Нацкава Мастоўскага раёна каля18.37. Гарэлі два жылыя дамы.

Калі агонь патушылі, у адным з дамоў знайшлі тры дзіцячыя трупы: дзяўчынак 2008 і 2009 гадоў нараджэння і 3-гадовага хлопчыка. Падчас пажару бацькоў дома не было.

 «Следчыя ўстанавілі, што сям'я з'яўляецца паспяховай. Абодва бацькі 1989 нараджэння працуюць, клапоцяцца пра дзяцей, не злоўжываюць спіртным. 8 сакавіка каля 17 гадзін бацька дзяцей адправіўся ў суседнюю вёску сустракаць жонку, якая вярталася ад бацькоў. Калі ўбачыў пажарныя машыны, якія імчаліся, адчуў нядобрае і вярнуўся дадому. Жадаючы выратаваць дзяцей, спрабаваў увайсці ў палаючы дом. Уласнымі рукамі прымаў іх нежывыя целы ад пажарных», — паведамілі ва ўпраўленні Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці.

Мяркуецца, што прычынай пажару стала свавольства дзяцей з агнём. Пажар пачаўся з шафы, на якой гаспадар захоўваў цыгарэты і запалкі. Калі загарэлася, самі дзеці выбрацца з хаты не змаглі: былі замкнёны ў пакоі, уваходныя дзверы бацька таксама замкнуў.

Праверка працягваецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула