БЕЛ Ł РУС

Зладзеі-дамушнікі «паднялі» 15 катэджаў каля Мінска

9.03.2015 / 12:44

КМ

 

Фота sk.gov.by.

Фота sk.gov.by.

Фота sk.gov.by.

Фота sk.gov.by.

Затрыманы мінчукі 28 і 29 гадоў, якія спецыялізаваліся на рабаванні дамоў і катэджаў.

За 2014 год была зарэгістравана серыя аднолькавых крадзяжоў: адціскаліся пластыкавыя вокны або дзверы, залазілі ўнутр, кралі грошы, ювелірныя вырабы, дарагую тэхніку і вывозілі на аўтамабілі.

Падазраваных затрымалі. Яны ўжо былі судзімыя. Падчас ператрусаў у іх знайшлі крадзеныя рэчы. Падчас следства выяўлены 15 фактаў іх злачыннай дзейнасці. Агульная шкода ацэнена ў 1,5 мільярда рублёў. Накладзены арышт на маёмасць арыштаваных, у тым ліку на аўтамабілі.

Крымінальная справа заведзена за паўторны крадзеж групай асоб і крадзеж агнястрэльнай зброі.

Матэрыялы крымінальнай справы перададзеныя ў пракуратуру для накіравання ў суд.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула