БЕЛ Ł РУС

Заяўка на правядзенне Дня Волі пададзена ў Мінгарвыканкам

9.03.2015 / 12:55

9 сакавіка ў Мінгарвыканкам пададзена заяўка на правядзенне 25 сакавіка масавай акцыі ў гонар Дня Волі — гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Мінулы Дзень Волі прайшоў пад знакам салідарнасці з Украінай

Заяўку падалі старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і лідар Маладых хрысціянскіх дэмакратаў Марына Хоміч. Заяўку таксама падпісалі прадстаўнік руху «За свабоду» Мікіта Семяненка і Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў.

Паводле заяўкі, збор удзельнікаў акцыі плануецца на 17:00 каля кінатэатра «Кастрычнік», на 18:00 — пачатак шэсця ў парк Дружбы народаў, дзе адбудзецца мітынг.

Тэматыка мерапрыемства — незалежнасць, салідарнасць з Украінай, пратэст супраць антыдэмакратычных уладаў Беларусі.

«Мы спадзяемся, што, нягледзячы на год правядзення прэзідэнцкіх выбараў, улады не будуць шукаць нейкіх зачэпак, каб адмовіць у правядзенні акцыі, і дадуць станоўчы адказ», — сказаў Аляксей Янукевіч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула