БЕЛ Ł РУС

У затрыманага за «дробнае хуліганства» мінчука канфіскаваныя наркотыкі

10.03.2015 / 21:13

Ваеннаслужачымі вайсковай часці 5448 унутраных войскаў МУС падчас патрулявання быў затрыманы малады чалавек, які ў прыпынку грамадскага транспарту на вуліцы Максіма Танка спраўляў натуральныя патрэбы. 

Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, парушальніка даставілі ў апорны пункт аховы правапарадку для магчымага прыцягнення да адказнасці. Падчас разгляду супрацоўнікі міліцыі звярнулі ўвагу на неадэкватныя паводзіны 16-гадовага затрыманага. Ён расказаў, што ўжываў курыльную сумесь. А ў кішэні юнака быў знойдзены скрутак з курыльнай сумессю, а таксама прыстасаванне для яе ўжывання. 

Цяпер у дачыненні да маладога чалавека складзены адміністрацыйны пратакол за дробнае хуліганства (арт. 17.1 КоАП), а таксама распачата справа за незаконнае захоўванне наркотыкаў (арт. 328 КК). Акрамя таго, пасля адпаведных экспертыз з-за таго, што фігурант быў у стане наркатычнага ап'янення, ён можа быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў адпаведнасці з патрабаваннямі антынаркатычнага дэкрэта прэзідэнта.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула