БЕЛ Ł РУС

Кітайцы збудавалі хмарачос за 19 дзён ВІДЭА

11.03.2015 / 13:11

Аляксандр Арсёнаў

Будаўнікі сцвярджаюць, што хуткасць не паўплывала на якасць.

Кампанія Broad Sustainable Buildings усталявала рэкорд па хуткасці будаўніцтва, распавядае Gizmodo.

57 паверхаў і 80 000 м² за 19 дзён — гэта стала магчымым праз модульны працэс будаўніцтва, распрацаваны кампаніяй.

За дзень будынак рос на тры паверхі, ён збіраўся амаль як канструктар Lego. У ім змесцяцца 800 кватэр і офісы для 4 тысяч супрацоўнікаў.

Як сцвярджаюць будаўнікі, хуткасць не паўплывала на якасць: будынак вытрымае землятрус магнітудай да 9 балаў.

Будаўніцтва па новай тэхналогіі дазволіла не толькі зэканоміць грошы, але і скараціць выкарыстанне бетону на месцы, што ў сваю чаргу зменшыла выкіды пылу ў паветра. Гэта асабліва важна для Кітая, дзе мегаполісы маюць заўважныя экалагічныя праблемы. У самім будынку паветра будзе ачышчацца прасунутай і энергаэфектыўнай сістэмай кандыцыянавання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула