БЕЛ Ł РУС

У Кобрынскім раёне здзейсніў аварыйную пасадку верталёт Robinson

12.03.2015 / 20:05

Паблізу вёскі Багач Кобрынскага раёна здзейсніў аварыйную пасадку прыватны верталёт Robinson.

Паведамленне аб няштатнай пасадцы паступіла ў МНС 12 сакавіка ў 16.46.

На месца прыбыла група ратавальнікаў для прадухілення магчымага ўзгарання паліва, паведаміў прэс-сакратар МНС Беларусі Віталь Навіцкі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, на борце знаходзіліся чатыры чалавекі. Пацярпелых няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула