БЕЛ Ł РУС

Ватыкан абвінаваціў «Ісламскую дзяржаву» ў генацыдзе

15.03.2015 / 05:45

Ватыкан дапускае неабходнасць прымянення сілы для таго, каб спыніць напады на хрысціян з боку баевікоў групоўкі «Ісламская дзяржава».

Па словах пастаяннага назіральніка Ватыкана пры ААН, арцыбіскупа Сільвана Тамазі, джыхадзісты праводзяць генацыд хрысціян.

Як адзначае Тамазі, вайсковыя дзеянні могуць быць пачаты ў тым выпадку, калі не будзе знойдзена палітычнага рашэння.

Пры гэтым прадстаўнік Ватыкана адзначыў, што любая кааліцыя супраць «Ісламскайдзяржавы» павінна ўключаць у сябе мусульманскія дзяржавы Блізкага Ўсходу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула