БЕЛ Ł РУС

Літва зьбіраецца мяняць англамоўную назву краіны

25.01.2008 / 20:52

Nashaniva.com

А ў найбліжэйшы час наша суседка будзе папулярызаваць сябе ў сьвеце як "сьмелая краіна".

Ва ўрадзе Літвы ў пятніцу адбылася прэзэнтацыя маркетынгавай стратэгіі аб міжнародным іміджы краіны. Адным з прынцыпаў стратэгіі стане папулярызацыя ў сьвеце Літвы як «сьмелай краіны».

Тэрмін «сьмеласьць», на думку распрацоўшчыкаў канцэпцыі, суправаджае Літву на працягу ўсёй яе гісторыі: ад старажытнасьці да таго часу, «калі Літва ініцыявала распад СССР».

Мяркуецца таксама зьмяніць англамоўную назву краіну. На думку распрацоўшчыкаў канцэпцыі, слова "Lithuania" цяжка вымавіць замежнікам.

Камісію па фармаваньні іміджу краіны ўзначальвае прэм'ер-міністар Гедымінас Кіркілас.

Паводле літоўскае прэсы

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула